Соболезнование от Епископа Гродненского Александра Кашкевича, и.о. Пердседателя Конференции Католических Епископов Беларуси
12.01.2021
Яго Высокапраасвяшчэнству Венiямiну
Мiтрапалiту Мiнскаму i Заслаускаму Патрыяршаму Экзарху усяе Беларусi
Ваша Высокапраасвяшчэнства,
ад уласнага iмя i ад iмя ycix каталiцкiх бiскупау Беларусi, а таксама духавенства, кансэкраваных асобау i свецкiх вернiкау Каталiцкага Касцёла у нашай краiне выказваю у асобе Вашага Высокапраасвяшчэнства самыя глыбокiя спачуваннi усёй супольнасцi Праваслаунай Царквы у Беларусi з прычыны адыходу у вечнасць Мiтрапалiта Фiларэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха усяе Беларусi.
Пасля працы зямнога пiлiгрымавання адышоу у дом Нябеснага Айца руплiвы Пастыр, якi шчыра клапацiуся пра Царкву i пра даручаны яму верны народ, сапраудны Сведка Хрыста, Чалавек глыбокай веры, вялiкай культуры i добрага сэрца.
Сваёй праудзiвай хрысцiянскай любоую i шчырай павагай да кожнага чалавека, адкрытасцю i уключанасцю у братэрскi дыялог з iншымi хрысцiянскiмi канфесiямi у нашай краiне Мiтрапалiт Фiларэт здабыу вялiкi аутарытэт таксама сярод духавенства i вернiкау Каталiцкага Касцёла у Беларусi i застанецца назаусёды у iх удзячнай памяцi.
Разам з усёй супольнасцю Каталiцкага Касцёла у Беларусi даручаю Мiтрапалiта Фшарэта Езусу Хрысту, Найвышэйшаму i Вечнаму Святару. Няхай Уваскрослы Збауца, якому Мiтрапалiт Фiларэт верна служыу усё жыццё, прыме яго у радасць жыцця вечнага у Нябеснай Айчыне, а смутак расстання у сэрцах тых, якiя аплакваюць адыход Мiтрапалiта з гэтага свету, няхай пераменiць у радасць чакання новай сустрэчы з iм у вечнасцi.
3 выразамi спачування i памяццю у малiтве,
Аляксандр Кашкевiч Бiскуп Гродзенскi
В.а. Старшынi Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупау у Беларусi